Call for action/be-tarask
Вікімэдыя — глябальны валянтэрскі рух. Зьлева направа: вікімэдыйцы з Швэцыі, Ізраілю, Ісьляндыі, Чылі і Нью-Ёрку.
Гэта тое, што мы робім.
Настаў апошні месяц нашай амбіцыйнай кампаніі па распрацоўцы пяцігадовага стратэгічнага пляну для руху Вікімэдыі шляхам публічнага абмеркаваньня. За апошнія 11 месяцаў каля тысячы чалавек зрабілі непасрэдны ўнёсак у гэты працэс, які пачаўся з мазгавога штурму, і працягнуўся грунтоўнымі дасьледваньнямі, іх аналізам. Вынікі гэтай працы паўстануць наборам прыярытэтам для руху, як і багацьце ідэяў для іх дасягненьня.
Па заканчэньні працэсу плянаваньня паўстае задача рэалізаваць усе ўхваленыя ідэі на практыцы. На вікі стратэгічнага плянаваньня Вікімэдыі вы знойдзеце сьпіс задач, арганізаваных па прыярытэтах, якія яны прасоўваюць. Мы запрашаем вас прыняць удзел у рэалізацыі пастаўленых задач. Вось некалькі прыкладаў:
- распрацоўка схемы экспэртнай ацэнкі зьместу Вікіпэдыі
- стварэньне цэнтралізаванага сховішча міжмоўных спасылак і зьвестак
- штогадовыя ўзнагароды за лепшы ўнесены зьмест
- запуск кампаніі «Будзьце рашучымі» па запрашэньню новых людзей да рэдагаваньня Вікіпэдыі
Вікімэдыя дзейнічае дзякуючы сотням тысячам людзей па ўсім сьвеце. Калі мы жадаем дасягнуць пастаўленых у прыярытэт вынікаў за наступныя 5 лет, то патрэбная дапамога кожнага.
Каб пачаць удзел у працы, перайдзіце па адрасе Main Page. Можаце прапаноўваць новыя ідэі, абмяркоўваць і карэктаваць ужо існуючыя, і, вядома, рэалізоўваць іх. Наведайце Main Page і далучайцеся да нас, каб разам дасягнуць нашага ідэалу: Уявіце сабе такі сьвет, у якім кожная асоба мае вольны доступ да сумы ўсіх ведаў чалавецтва. Гэта тое, што мы робім.
Вялікі дзякуй.
З найлепшымі пажаданьнямі,
|
|